ца́цачка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ца́цачка ца́цачкі
Р. ца́цачкі ца́цачак
Д. ца́цачцы ца́цачкам
В. ца́цачку ца́цачкі
Т. ца́цачкай
ца́цачкаю
ца́цачкамі
М. ца́цачцы ца́цачках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ца́цка, -і, ДМ -ццы, мн. -і, -цак, ж.

1. Прадмет, прызначаны для гульні, аздобы, упрыгожання.

Магазін дзіцячых цацак.

Ёлачныя цацкі.

2. Што-н. вельмі прыгожае, цікава аздобленае.

Не кватэра, а ц.

3. перан. Той, кім распараджаюцца па ўласным жаданні, хто служыць каму-н. для пацех.

Быць цацкай у чужых руках.

4. Пра тое, што з’яўляецца прадметам клопату, непрыемнасці (разм.).

Параніў руку — зрабіў сабе цацку.

|| памянш.-ласк. ца́цачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. ца́цачны, -ая, -ае.

Ц. магазін.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)