ца́р

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ца́р цары́
Р. цара́ царо́ў
Д. цару́ цара́м
В. цара́ царо́ў
Т. царо́м цара́мі
М. цару́ цара́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

царазабо́йства, -а, н.

Забойства цара.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

царэ́віч, -а, мн. -ы, -аў, м.

Сын цара.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

царэ́ўна, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Дачка цара.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

і́рад, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. Імя вельмі жорсткага цара Іўдзеі.

2. перан. Мучыцель, кат.

Фашысцкія ірады.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

царазабо́йца, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -ы, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -аў.

Забойца цара.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чалабі́тная, -ай, мн. -ыя, -ых, ж. (гіст.) У Расіі да 18 ст.: пісьмовае прашэнне, скарга, якая падавалася на імя цара ці мясцовым уладам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апры́чніна, -ы, ж.

1. гіст. Сістэма надзвычайных мер, ажыццёўленая царом Іванам IV Грозным для разгрому баярска-княжацкай апазіцыі і ўмацавання самадзяржаўя.

2. Частка дзяржаўных тэрыторый, якія знаходзіліся ў кіраванні цара Івана IV і служылі яму апорай у насаджэнні сваёй палітыкі.

3. Спецыяльнае войска цара Івана IV для правядзення яго палітыкі, высочвання і выкаранення «крамолы».

|| прым. апры́чны, -ая, -ае.

Апрычнае войска.

Апрычныя ўладанні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сізі́фаў,

У выразе: сізіфава праца — бясконцая і марная праца (ад імя міфічнага цара Сізіфа, прыгаворанага за абразу багоў каціць на гару камень, які, дасягнуўшы вяршыні, скочваўся назад).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

царазабо́йства, ‑а, н.

Забойства цара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)