ца́паць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што (разм.).

1. Хапаць рукамі, зубамі, кіпцюрамі і пад.

2. Лапаць, мацаць рукамі.

Цапнуць за рукаў паліто.

|| зак. сца́паць, -аю, -аеш, -ае; -аны.

|| аднакр. ца́пнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. ца́панне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ца́паць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ца́паю ца́паем
2-я ас. ца́паеш ца́паеце
3-я ас. ца́пае ца́паюць
Прошлы час
м. ца́паў ца́палі
ж. ца́пала
н. ца́пала
Загадны лад
2-я ас. ца́пай ца́пайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ца́паючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ца́паць несов., разг. ца́пать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ца́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

Разм. Хуценька хапаць рукамі, зубамі, кіпцюрамі і пад. Дарэктар выдаўся мяркоўны І лепшы нават, як свой кроўны; Умей з ім толькі пагадзіцца, раменным вушкам паддабрыцца Ці падшыванку звіць на лапаць, — За вуха ён не будзе цапаць. Колас. // Лапаць, мацаць рукамі. — А ён [немец] вызверыўся ды зноў мяне цапае, рукаў ад блузкі ледзь не адарваў. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сца́паць гл. цапаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цап, выкл., у знач. вык. (разм.).

Ужыв. ў знач. дзеясл. цапаць—цапнуць.

Ц. за нагу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ца́пать несов., разг.

1. (царапать) ца́паць; дра́паць, драць;

2. (хватать) ца́паць, хапа́ць, хвата́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цо́паць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Тое, што і цапаць.

|| аднакр. цо́пнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. цо́панне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ца́пнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Аднакр. да цапаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цо́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Тое, што і цапаць. Штохвіліны ўраднік цопаў сябе рукою па лысіне. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)