хіхі́канне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. хіхі́канне
Р. хіхі́кання
Д. хіхі́канню
В. хіхі́канне
Т. хіхі́каннем
М. хіхі́канні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

хіхі́канне ср. хихи́канье

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хіхі́канне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. хіхікаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. [Чырвонаармеец] пачуў лёгкае хіхіканне мужчын. Бядуля. Тонкае хіхіканне Смагула і залівісты рогат Мікешкі вывелі з сябе Паўліка. Беразняк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хіхі́каць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Спадцішка або ціха смяяцца.

Чаго ты хіхікаеш?

|| аднакр. хіхі́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. хіхі́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хихи́канье хіхі́канне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пуза́н, ‑а, м.

Разм. Пра чалавека з вялікім пузам. Рогат узмацняўся, узвізгі жанчын, хрыплы, як брэх, рогат фрачных пузаноў, інтэлігентнае хіхіканне больш далікатных асоб рознага роду заглушылі спачатку аркестр. Самуйлёнак. — Стой, пузан, а то выстралю! — крыкнуў на бягу дзед. Лынькоў. // Пра малое тоўстае дзіця. Як многа ў мяне сыноў — Гарластых пузаноў, Зацесных паўзуноў! Адзін дзіцячы сад — Уся зямля. Бічэль-Загнетава.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)