хусці́на, -ы, мн. -ы, -ці́н, ж. (разм.).

Тое, што і хустка.

|| памянш. хусці́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хусці́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. хусці́на хусці́ны
Р. хусці́ны хусці́н
Д. хусці́не хусці́нам
В. хусці́ну хусці́ны
Т. хусці́най
хусці́наю
хусці́намі
М. хусці́не хусці́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

хусці́на ж., разг., см. ху́стка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хусці́на, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і хустка. Прылеглі ля школьнага ганка цяжкія каменныя львы. Слязу выцірае сялянка, хусціну зняла з галавы. Вялюгін. Ад калыскі знаёмыя рэчы Ён па-іншаму ў хаце заве. Маці туліць хусцінаю плечы: «Што ж, і пэўна... не ў вёсцы жыве». Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хусці́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Памянш.-ласк. да хусціна; невялікая хустка. Як крылы белых чаек, трапечуць на галовах жанчын хусцінкі. Кандрусевіч. Валасы.. [дзяўчыны] густа выбіваліся з-пад сіняй хусцінкі, завязанай рагамі пад барадой. Чорны.

2. Тое, што і хустачка (у 2 знач.). Ён вымае мне са скрынкі Шоўкам вышыты кісет, Дзве квадратныя хусцінкі І малюсенькі пакет. Глебка. [Архіп] дастаў з кішэні чыстую хусцінку, загарнуў хлеб і паклаў у торбачку. Гамолка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)