хула́ ж. гане́нне, -ння ср., знеслаўле́нне, -ння ср., га́ньба, -бы ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
знеслаўле́нне ср. опозо́рение, опоро́чение; хуле́ние, хула́ ж.; надруга́тельство; см. знеслаўля́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Выліча́ць ’плакаць, галасіць’ (Жд., 2). Гл. велічаць (г. зн. плакаць, прыгаворваючы або «велічаючы» каго-небудзь). Адносна разыходжання значэнняў параўн. хула і хвала (напр.: «Хула табе, Божухна!» — Шн., 1), якія прапаноўваюць аб’яднаць пад агульным значэннем ’гаварыць’ (Фасмер, 4, 283).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пахулі́ць ’даручыць’ (б.-каш., Мат. Гом.). Да па‑ і рус., ц.-слав. хулити ’абвінавачваць, ганіць, знеслаўляць’, хула ’паклёп, абгавор’, якія, аднак, на беларускай тэрыторыі набылі працілеглае значэнне, параўн. хула табе, Божа ’хвала, слава’ (Касп.) < прасл. xula (xuliti), роднаснае з xvala < iʼ©.‑e. *sou‑ /-: su‑ö‑l‑ (гл. Трубачоў, Эт. сл., 8, 115), гл. хваліць. У б.-каш. пахуліць таксама маецца перанос значэння ў станоўчы рэгістр ’даручыць, дазволіць (пільнаваць сад)’ (гл. крыніцу).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гула́ ’лухта, глупства’ (Нас.). Няясна. Магчыма, з хула́. Аднак не выключаецца, што ёсць сувязь са слав. дзеясловам *guliti. Параўн. рус. гу́лить ’жартаваць’, укр. гули́ти ’абдурваць’ і г. д. (гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 170).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)