хрэстама́тыя, -і, мн. -і, -тый, ж.

Вучэбны дапаможнік: зборнік выбраных твораў або ўрыўкаў з іх.

|| прым. хрэстаматы́йны, -ая, -ае.

Х. матэрыял.

Хрэстаматыйная ісціна (перан.: простая, агульнавядомая).

|| наз. хрэстаматы́йнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хрэстама́тыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. хрэстама́тыя хрэстама́тыі
Р. хрэстама́тыі хрэстама́тый
Д. хрэстама́тыі хрэстама́тыям
В. хрэстама́тыю хрэстама́тыі
Т. хрэстама́тыяй
хрэстама́тыяю
хрэстама́тыямі
М. хрэстама́тыі хрэстама́тыях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

хрэстама́тыя ж. хрестома́тия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хрэстама́тыя, ‑і, ж.

Вучэбны дапаможнік, які ўяўляе сабою зборнік выбраных твораў або ўрыўкаў з іх. [Турсевіч:] — Ты ведаеш [Андрэй] апавяданне са школьнай хрэстаматыі, як хлопчык раскрываў пупышкі, бутоны кветак, каб яны хутчэй зацвілі на клумбе. Колас. Трое [вучняў], трохі збіваючыся, заглядаючы ў хрэстаматыю, нараспеў дэкламуюць. Навуменка.

[Грэч. chrēstomátheia ад chrēstós — карысны і manthánō — вывучаю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хрестома́тия хрэстама́тыя, -тыі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чыта́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Кніжка, падручнік, дзе змешчаны невялікія тэксты, творы ці ўрыўкі з твораў для практыкавання ў чытанні, набыцця навыкаў чытання; хрэстаматыя.

Дзіцячая ч.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чыта́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Кніжка, часцей падручнік, які змяшчае невялікія тэксты, творы ці ўрыўкі з твораў, для практыкавання ў чытанні, набыцця навыкаў у чытанні; хрэстаматыя. Характэрна, што большая частка.. баек [Коласа] напісана для дзяцей, прынамсі паэт меркаваў змясціць іх у дзіцячай чытанцы. Казека. Настаўніца бярэ беларускую чытанку «Родны край». Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)