хру́мкаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Тое, што і хрумстаць.

Конь хрумкае авёс.

|| наз. хру́мканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хру́мкаць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. хру́мкаю хру́мкаем
2-я ас. хру́мкаеш хру́мкаеце
3-я ас. хру́мкае хру́мкаюць
Прошлы час
м. хру́мкаў хру́мкалі
ж. хру́мкала
н. хру́мкала
Загадны лад
2-я ас. хру́мкай хру́мкайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час хру́мкаючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

хру́мкаць несов., см. хру́мстаць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хру́мкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Тое, што і хрумстаць. Страляніна на фронце яшчэ не ўнімалася, .. а коні, здавалася, спакойна хрумкалі сырую канюшыну. Нікановіч. Хрумкае пад хуткім крокам снег. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хру́мканне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. хрумкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Іншы раз.. наслухаешся за дзень кепскага хрумкання. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)