хро́мавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. хро́мавы хро́мавая хро́мавае хро́мавыя
Р. хро́мавага хро́мавай
хро́мавае
хро́мавага хро́мавых
Д. хро́маваму хро́мавай хро́маваму хро́мавым
В. хро́мавы (неадуш.)
хро́мавага (адуш.)
хро́мавую хро́мавае хро́мавыя (неадуш.)
хро́мавых (адуш.)
Т. хро́мавым хро́мавай
хро́маваю
хро́мавым хро́мавымі
М. хро́мавым хро́мавай хро́мавым хро́мавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бот, -а, М бо́це, мн. бо́ты, -аў, м.

Абутак з высокімі халявамі.

Хромавыя боты.

|| памянш. бо́цік, -а, мн. -і, -аў, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ні́келе-хро́мавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ні́келе-хро́мавы ні́келе-хро́мавая ні́келе-хро́мавае ні́келе-хро́мавыя
Р. ні́келе-хро́мавага ні́келе-хро́мавай
ні́келе-хро́мавае
ні́келе-хро́мавага ні́келе-хро́мавых
Д. ні́келе-хро́маваму ні́келе-хро́мавай ні́келе-хро́маваму ні́келе-хро́мавым
В. ні́келе-хро́мавы (неадуш.)
ні́келе-хро́мавага (адуш.)
ні́келе-хро́мавую ні́келе-хро́мавае ні́келе-хро́мавыя (неадуш.)
ні́келе-хро́мавых (адуш.)
Т. ні́келе-хро́мавым ні́келе-хро́мавай
ні́келе-хро́маваю
ні́келе-хро́мавым ні́келе-хро́мавымі
М. ні́келе-хро́мавым ні́келе-хро́мавай ні́келе-хро́мавым ні́келе-хро́мавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

хро́мавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да хрому, які змяшчае ў сабе хром (у 1 знач.). Хромавая сталь. Хромавая фарба. Хромавая руда.

2. Які праводзіцца пры дапамозе хрому (у 1 знач.). Скура хромавага дублення.

3. Які з’яўляецца хромам (у 3 знач.). Хромавая скура. // Зроблены з хрому. [Стафанковіч] быў апранут у шматкішэнны фрэнч.. і хромавыя зграбныя боты на высокіх абцасах. Чорны. Цвёрда ступаючы хромавымі ботамі па пяску, старшыня рушыў у праўленне. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бляск, ‑у, м.

1. Яркае, асляпляльнае святло; водбліск. Майскае сонца высока стаяла ў ясным небе, кідала на зямлю снапы гарачых праменяў і залівала асляпляючым бляскам увесь свет. Колас. Люблю раку за рух няспынны, А зоры — за іх вечны бляск. Прануза. Ад снежнага бляску мроілася ў вачах. М. Стральцоў. // Святло, якое адбіваецца на чым‑н. Палазы шліфуюць дарогу да бляску шкла. Бядуля. Белы вясёлы бляск цынкавага даху заўсёды радаваў вока. Мележ. Грыша глядзеў на панскія хромавыя боты, начышчаныя да бляску. Пальчэўскі.

2. Святло ў вачах як выражэнне ўнутранага стану. Пацямнеў свавольны бляск вачэй. Звонак. Кірыла Пракопавіч зноў падхапіўся, задумаўся... У яго сіняватых, незвычайна жвавых вачах столькі бляску! Кухараў. Дулеба паволі падняўся, і ў яго вачах Бярозін заўважыў сухі і рашучы бляск. Шчарбатаў.

3. перан. Раскоша, багацце; усё, што ёсць лепшага. Фальварак пана Чарнецкага ніколі не бачыў такога бляску, не чуў такой музыкі, не меў такой радасці, як у гэты вечар. Бядуля. У чыстай палавіне [хаты] сабраны ўвесь бляск Гвардыянавага багацця і культуры. Зарэцкі. // Глянец на чым‑н. І спяшае кожны бляск навесці Перад тым, як стаць у строй. Пысін. // Знешняя бліскучасць, знешні глянец. [Вольга:] — Вы [Выхвалінскі] усё каб для вока было, стараецеся. Усё на вонкавы бляск глядзіце. Краўчанка. Але ў ім [Сцяпане] бляску нестае — Ён нейкі непрыкметны муж, звычайны. Корбан.

4. перан. Пра яркае выяўленне чаго‑н. Бляск таленту, розуму. □ «Палескія аповесці» — першы буйны празаічны твор, дзе ва ўсім сваім багацці і бляску заззяла беларуская мова. Навуменка.

•••

З бляскам — вельмі добра, выдатна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)