храпці́, -пу́, -пе́ш, -пе́; -пём, -пяце́, -пу́ць; хроп, храпла́, -пло́; -пі́; незак.

1. Утвараць храп.

Ён моцна храпе, калі спіць.

2. Спаць моцным сном (разм.).

Ён ужо тры гадзіны храпе.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Пра жывёл: утвараць рэзкія хрыплыя гукі.

Конь храпе.

|| аднакр. храпану́ць, -ну́, -не́ш, -не́ і храпяну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (разм.).

|| наз. храпе́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

храпці́

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. храпу́ храпё́м
2-я ас. храпе́ш храпяце́
3-я ас. храпе́ храпу́ць
Прошлы час
м. хро́п храплі́
ж. храпла́
н. храпло́
Загадны лад
2-я ас. храпі́ храпі́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час храпучы́

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

храпці́ несов. храпе́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

храпці́, ‑пу, ‑пеш, ‑пе; ‑пём, ‑пяце; пр. хроп, храпла, ‑ло; незак.

1. Утвараць храп ​1 (у 1 знач.). [Сцёпка:] Усе мае таварышы заснулі і моцна храпуць. Мне таксама хочацца спаць. Колас. Пацейчык падгарнуў пад сябе торбу з хлебам і заснуў, нават пачаў храпці. Чорны. // Разм. Моцна спаць, пераважна з храпам. Моцна стукнуўшы дзвярыма, .. [Кірыл], не распранаючыся, валіўся на ложак і амаль да паўдня хроп. Кавалёў.

2. Утвараць храп ​1 (у 2 знач.). Конь хроп, з-пад яго капытоў выляталі камякі снегу. Бураўкін. Коні ашалела храплі і кідаліся на вароты. Сабаленка. Храпуць, іржуць коні, раз-пораз ускідваецца лаянка, гатова загарэцца бойка. Мележ. // Утвараць сіплыя гукі (аб прадметах). У зубах храпла і свістала маленькая счарнелая люлечка. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пахра́пваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Храпці злёгку, час ад часу.

П. у сне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

храпе́ть несов. храпці́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расхрапці́ся, -храпу́ся, -храпе́шся, -храпе́цца; -храпёмся, -храпяце́ся, -храпу́цца; расхро́пся, -рапла́ся, -ло́ся; -храпі́ся; зак. (разм.).

Пачаць моцна і доўга храпці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

всхрапывать несов., разг. храпці́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пахрапці́, ‑пу, ‑пеш, ‑пе; ‑пём, ‑пяце; зак.

Храпці некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыхра́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Разм. Злёгку, нямоцна храпці; пахрапваць. Дружна [саплі] хлопцы, прыхрапваў старшына. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)