храбусце́ць, -бушчу́, -бусці́ш, -бусці́ць; -бусці́м, -бусціце́, -бусця́ць; -бусце́ў, -це́ла; -бусці́; незак.

Утвараць хруст, трэск.

Пад нагамі храбусцеў снег.

|| наз. храбусце́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

храбусце́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. храбушчу́ храбусці́м
2-я ас. храбусці́ш храбусціце́
3-я ас. храбусці́ць храбусця́ць
Прошлы час
м. храбусце́ў храбусце́лі
ж. храбусце́ла
н. храбусце́ла
Загадны лад
2-я ас. храбусці́ храбусці́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час храбу́шчачы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

храбусце́ць несов. (издавать хруст) хрусте́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

храбусце́ць, ‑бушчу, ‑бусціш, ‑бусціць; незак.

Утвараць хруст, трэск. Храбусцела пад тапаром тонкая паплеціна — на тычкі. Крапіва. Бітае шкло звонка храбусціць пад нагамі. Лынькоў. У ціхім празрыстым паветры суха храбусцелі галіны — Шпілеўскі ламаў вецце. Савіцкі. / у безас. ужыв. [Мядзведзь] жор гэты лёд, як дзеці марожанае, — аж храбусцела. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

храбусце́нне ср. хруст м.; см. храбусце́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

захрабусце́ць, ‑бушчу, ‑бусціш, ‑бусціць; зак.

Разм. Пачаць храбусцець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пахрабусце́ць, ‑бушчу, ‑бусціш, ‑бусціць; зак.

Разм. Храбусцець некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

храбусну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Аднакр. да храбусцець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хрупасце́ць

‘хрусцець, храбусцець

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. хрупашчу́ хрупасці́м
2-я ас. хрупасці́ш хрупасціце́
3-я ас. хрупасці́ць хрупасця́ць
Прошлы час
м. хрупасце́ў хрупасце́лі
ж. хрупасце́ла
н. хрупасце́ла
Загадны лад
2-я ас. хрупасці́ хрупасці́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час хрупасцячы́

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

хру́паць

‘трашчаць, патрэскваць, хрусцець, храбусцець

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. хру́паю хру́паем
2-я ас. хру́паеш хру́паеце
3-я ас. хру́пае хру́паюць
Прошлы час
м. хру́паў хру́палі
ж. хру́пала
н. хру́пала
Загадны лад
2-я ас. хру́пай хру́пайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час хру́паючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)