хо́рамны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
хо́рамны |
хо́рамная |
хо́рамнае |
хо́рамныя |
| Р. |
хо́рамнага |
хо́рамнай хо́рамнае |
хо́рамнага |
хо́рамных |
| Д. |
хо́рамнаму |
хо́рамнай |
хо́рамнаму |
хо́рамным |
| В. |
хо́рамны |
хо́рамную |
хо́рамнае |
хо́рамныя |
| Т. |
хо́рамным |
хо́рамнай хо́рамнаю |
хо́рамным |
хо́рамнымі |
| М. |
хо́рамным |
хо́рамнай |
хо́рамным |
хо́рамных |
Крыніцы:
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
хо́рамны, ‑ая, ‑ае.
Той, хто валодае хорамам, жыве ў хораме. Ты [князь] ўсё золатам хочаш прыцьміць, загаціць... Ці ж прыгледзеўся, хорамны княжа? Кроў на золаце гэтым людская блішчыць, Кроў, якой і твая моц не змажа. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хо́рам, -а, мн. -ы, -аў, м.
Вялікі дом, палац.
Не дом, а х. пабудаваў.
|| прым. хо́рамны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прыцьмі́ць, ‑цьмлю, ‑цьміш, ‑цьміць; зак., каго-што.
Засланіўшы сабой, зрабіць менш прыкметным, менш бачным. Воблакі прыцьмілі сонца. // перан. Засланіць, адсунуць на задні план. — Ты ўсё золатам хочаш прыцьміць, загаціць... Ці ж прыгледзеўся, хорамны княжа? Кроў на золаце гэтым людская блішчыць. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
загаці́ць, ‑гачу, ‑гаціш, ‑гаціць; зак., што.
1. Разм. Палажыць гаць, пакрыць гаццю (для праходу, праезду). Загаціць балота.
2. Разм. Перагарадзіць плацінай; запрудзіць. — Загаціць, — кажуць далей, — трэба рэчку, Каб возера было, каб быў і млын. Купала.
3. Абл. Запоўніць цалкам якую‑н. прастору, праход і пад. — Ну і насіласавалі, няўрокам кажучы, яму, усе чатыры секцыі вежы, і каб яшчэ была адна яма, то і яе б загацілі. Ермаловіч.
4. перан. Затраціць на што‑н. бязмерна вялікія сродкі. Ты ўсё золатам хочаш прыцьміць, загаціць... Ці ж прыгледзеўся, хорамны княжа? Кроў на золаце гэтым людская блішчыць, Кроў, якой і твая моц не змажа. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)