хмуры́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. хмуры́на хмуры́ны
Р. хмуры́ны хмуры́н
Д. хмуры́не хмуры́нам
В. хмуры́ну хмуры́ны
Т. хмуры́най
хмуры́наю
хмуры́намі
М. хмуры́не хмуры́нах

Крыніцы: piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

хмуры́на, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і хмара. Як хмурыны ў дзень асенні, Думкі-словы гоніць памяць: — Ой, трыпутнічак, Трыпутнік!.. Зелле-зеллейка жывое... Трус. Хмурына, поўнячыся сілай, Уперад рушыла тады, Дзесь угары перакуліла Збанкі, паўнюткія вады. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хмуры́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Памянш.-ласк. да хмурына; хмарка, воблачка. На небе ні хмурынкі; сонца пячэ, як летам. Пташнікаў. Неба сіняе-сіняе, плывуць па ім, нібы гусі-лебедзі, белыя хмурынкі. Навуменка. // перан. Пра тое, што азмрочвае, засмучае. А нада мной, як рой, снуюць Хмурынкі горкага адчаю. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хмара, воблака; хмурына, хмурынка, аблачына, аблачынка (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)