хмурне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.
1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Рабіцца, станавіцца хмурным (у 1 знач.), воблачным.
Хмурнела неба.
2. перан. Станавіцца панурым, хмурным (у 2 знач.).
|| зак. схмурне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
хмурне́ць
дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
хмурне́ю |
хмурне́ем |
| 2-я ас. |
хмурне́еш |
хмурне́еце |
| 3-я ас. |
хмурне́е |
хмурне́юць |
| Прошлы час |
| м. |
хмурне́ў |
хмурне́лі |
| ж. |
хмурне́ла |
| н. |
хмурне́ла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
хмурне́й |
хмурне́йце |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
хмурне́ючы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
хмурне́ць несов.
1. де́латься па́смурным (о́блачным, су́мрачным);
2. перен. мрачне́ть; станови́ться мра́чным (угрю́мым, невесёлым, па́смурным, хму́рым, су́мрачным)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
хмурне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Рабіцца, станавіцца хмурным, воблачным. Чэзлі цьмяныя фарбы захаду на спадах гор, хмурнела далеч. Надыходзіла ноч. Самуйлёнак. Неба хмурнела. Зоркі пагаслі. Няхай.
2. перан. Станавіцца хмурным, панурым. Дзяўчына ўсё больш і больш хмурнела і гатова была заплакаць. Дамашэвіч. Калі [Іра] павітаецца, не глянуўшы мне ў вочы, я хмурнею і цэлы дзень думаю, што яна за нешта гневаецца на мяне. Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пахмурне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак. і незак.
1. зак. Стаць хмурным, хмурнейшым.
Пасля гэтых слоў ён адразу пахмурнеў.
2. незак. Станавіцца пахмурным, хмурнець.
Чалавек усё больш пахмурнеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Пасурмі́цца ’нахмурыцца’ (паўн.-усх., КЭС). У выніку перастаноўкі складу ‑ему‑ слова + сму́рыцца ’хмурнець’ пад уплывам лексемы сурміцца ’фарбаваць сурмой валасы, бровы’. Да пасмурнёць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мрачне́ть несов., в разн. знач.
1. станаві́цца змро́чным; цямне́ць; хмурне́ць; станаві́цца пахму́рным;
2. (становиться угрюмым, хмурым) станаві́цца пану́рым; см. мра́чный.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Пасалаве́ць ’паблякнуць ад стомы’ (паўн.-усх., КЭС), ’зрабіцца невыразным, мутным ад стомы, ап’янення (пра вочы)’ (ТСБМ). Да салаве́ць ’тс’, якое разам з рус. солове́ть ’мутнець’, укр. солові́ти ’хмурнець (аб поглядзе)’, рус. солово́й ’светла-шэры, жаўтлява-шэры’ з’яўляецца роднасным да ст.-в.-ням. salo, salawêr ’цёмны, мутны’, ст.-ісл. sǫlr ’жоўты, брудны’, англ. sallow ’бледны’ (Фасмер, 3, 712).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пахмурне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак. і незак.
1. зак. Стаць хмурным, хмурнейшым. Адразу ж стала зразумела мне, З якой прычыны Ты раптоўна гэтак Задумаўся і нават пахмурнеў, Спакойна запаўняючы анкету. Аўрамчык. Стромкі лес белагаловы Пахмурнеў увесь, суровы Прыглушыў яго мароз. А. Александровіч.
2. незак. Станавіцца пахмурным, хмурнець. Рамізнік усё больш пахмурнеў, маўчаў, і, быццам падладкоўваючыся пад яго настрой, вуліца рабілася ўсё больш глухой, цёмнай і бязлюднай. Лупсякоў. А ў горы [Аляксей] пахмурнеў, рабіўся скрытным, маўклівым. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)