хлю́пнуць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. хлю́пну хлю́пнем
2-я ас. хлю́пнеш хлю́пнеце
3-я ас. хлю́пне хлю́пнуць
Прошлы час
м. хлю́пнуў хлю́пнулі
ж. хлю́пнула
н. хлю́пнула
Загадны лад
2-я ас. хлю́пні хлю́пніце
Дзеепрыслоўе
прош. час хлю́пнуўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

хлю́пнуць сов., однокр., разг. хлю́пнуть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хлю́пнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Аднакр. да хлюпаць (у 1, 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хлю́паць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

1. Утвараць харакгэрныя гукі, падобныя на хлюпат (пра ваду, вадкасць).

Пад нагамі хлюпала вада.

2. Рухацца, ісці па чым-н. вязкім, гразкім, утвараючы такія гукі.

Х. па гразі.

3. Плакаць, усхліпваючы.

4. 3 шумам, часта ўцягваць носам паветра пры насмарку, плачы.

Х. носам.

|| аднакр. хлю́пнуць, -ну, -неш, -не; -ні (да 1, 3 і 4 знач.).

|| наз. хлю́панне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хлю́пнуть сов., разг. хлю́пнуць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)