хлюпата́ць

дзеяслоў, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. хлюпо́ча хлюпо́чуць
Прошлы час
м. хлюпата́ў хлюпата́лі
ж. хлюпата́ла
н. хлюпата́ла
Дзеепрыслоўе
цяп. час хлюпо́чучы

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

хлюпата́ць, ‑поча; незак.

Разм. Утвараць хлюпат. Хмуры восеньскі дождж слепіць шыбы, чутно, як ён хлюпоча пад акном. Хадановіч. Твар, рукі, вопратка — усё было заліта дажджом; вада пацякла ў халявы і хлюпатала ў ботах. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хлюпата́нне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. хлюпатаць, а таксама гукі гэтага дзеяння.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

захлюпаце́ць

‘пачаць хлюпатаць, чмякаць’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. захлюпачу́ захлюпаці́м
2-я ас. захлюпаці́ш захлюпаціце́
3-я ас. захлюпаці́ць захлюпаця́ць
Прошлы час
м. захлюпаце́ў захлюпаце́лі
ж. захлюпаце́ла
н. захлюпаце́ла
Загадны лад
2-я ас. захлюпаці́ захлюпаці́це
Дзеепрыслоўе
прош. час захлюпаце́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Разбухіта́ць ’раскідаць, прывесці ў беспарадак’ (Сцяшк. Сл.). Ад бухаць (гл.), што ад гукпераймальнага выклічніка *bux! (ЭССЯ, 3, 79–81) па той жа словаўтваральнай мадэлі, што і хлюпата́ць, скрыгата́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хлюпаць, хлюпатаць, чвякаць, чмякаць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

хлюпаце́ць, ‑паціць; незак.

Разм. Тое, што і хлюпатаць. Была ранняя вясна, пахла вільготнай зямлёй, і на дне траншэі, у нас пад нагамі, часам хлюпацела вада. Шарахоўскі. / у безас. ужыв. Сакратар намок і зверху і спадыспаду — дарэмна халявы падцягваў — і цяпер хлюпаціць у ботах. Мурашка. Марозу не было, але і пад нагамі не хлюпацела. Ляўданскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)