хлары́ды, -аў, адз. хлары́д, -у, М -дзе, м. (спец.).

1. Злучэнні хлору з іншымі элементамі.

Хларыд натрыю.

2. Мінералы, солі салянай кіслаты, якія шырока выкарыстоўваюцца ў хімічнай і харчовай прамысловасці.

|| прым. хлары́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хлары́ды, ‑аў; адз. хларыд, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Злучэнне хлору з усімі металамі і неметаламі, акрамя кіслароду і фтору. Хларыды азоту.

2. Мінералы, солі салянай кіслаты, шырока выкарыстоўваюцца ў хімічнай і харчовай прамысловасці.

[Лац. chloridum.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хлары́д

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. хлары́д хлары́ды
Р. хлары́ду хлары́даў
Д. хлары́ду хлары́дам
В. хлары́д хлары́ды
Т. хлары́дам хлары́дамі
М. хлары́дзе хлары́дах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ацэты́л-хлары́д

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ацэты́л-хлары́д ацэты́л-хлары́ды
Р. ацэты́л-хлары́ду ацэты́л-хлары́даў
Д. ацэты́л-хлары́ду ацэты́л-хлары́дам
В. ацэты́л-хлары́д ацэты́л-хлары́ды
Т. ацэты́л-хлары́дам ацэты́л-хлары́дамі
М. ацэты́л-хлары́дзе ацэты́л-хлары́дах

Крыніцы: sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

хлара́т-хлары́д

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. хлара́т-хлары́д хлара́т-хлары́ды
Р. хлара́т-хлары́ду хлара́т-хлары́даў
Д. хлара́т-хлары́ду хлара́т-хлары́дам
В. хлара́т-хлары́д хлара́т-хлары́ды
Т. хлара́т-хлары́дам хлара́т-хлары́дамі
М. хлара́т-хлары́дзе хлара́т-хлары́дах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

хлары́дны, ‑ая, ‑ае.

Які змяшчае ў сабе хларыды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)