хлапу́шка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. хлапу́шка хлапу́шкі
Р. хлапу́шкі хлапу́шак
Д. хлапу́шцы хлапу́шкам
В. хлапу́шку хлапу́шкі
Т. хлапу́шкай
хлапу́шкаю
хлапу́шкамі
М. хлапу́шцы хлапу́шках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

хлапу́шка ж., в разн. знач. хлопу́шка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хлапу́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Елачная цацка ў выглядзе папяровай трубачкі, якая, разрываючыся, утварае рэзкі гук.

2. Прыстасаванне ў выглядзе акраўка скуры, гумы і пад. на ручцы для знішчэння мух.

3. Шматгадовая травяністая расліна сямейства гваздзіковых з белымі кветкамі, чашачка якіх з трэскам лопаецца пры ўдары.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хло́паўка ж., см. хлапу́шка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хлопу́шка в разн. знач. хлапу́шка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лапушка1хлапушка’ (рас., Шатал.). Да хлапушка (гл.).

Лапу́шка2 ’хабар’ (паст., Сл. паўн.-зах.). Да лапах (гл.), даць у лапу ’даць хабар’. Параўн. польск. łapówka ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хло́паўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

Тое, што і хлапушка (у 1 знач.). Недзе там, на левым флангу, як удар дзіцячай хлопаўкі, прагучаў адзіночны стрэл. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)