хла́м

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. хла́м
Р. хла́му
Д. хла́му
В. хла́м
Т. хла́мам
М. хла́ме

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

хлам, -у, м., зб.

Непатрэбныя старыя рэчы.

Выкінуць х. з хаты.

|| прым. хла́мны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хлам хлам, род. хла́му м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хлам, род. хла́му м. хлам, ру́хлядь ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хлам, ‑у, м., зб.

Непатрэбныя старыя рэчы. На базары мне добра былі вядомы сцежкі да будак, дзе на століках, сярод рознай старызны і хламу, ляжалі і перакупленыя ў некага кнігі. Скрыган. Толькі [дзед Іван] паспеў замаскіраваць патайнік розным хламам і вярнуцца ў хату, як уварваліся фашысты. Зуб. // перан. Разм. Што‑н. нікчэмнае, агіднае. — Хлопцы, хлам — з дарогі! Я еду... — Чаркашын аж дрыжаў, як перагрэты матор у машыне. На хату выбеглі Вярбіцкі ў цюбецеечцы і Калясень, узялі Акцызніка за рукі, за ногі і павалаклі да дзвярэй — на вуліцу. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ру́хлядь ж., собир., разг. стары́зна, -ны ж.; (хлам) хлам, род. хла́му м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хлам’ё, ‑я, н., зб.

Разм. Тое, што і хлам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жале́ззе ср., собир. желе́зный хлам, лом м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дрэнь, -і, ж. (разм.).

1. зб. Розныя непрыгодныя рэчы, хлам.

Поўныя кішэні ўсякай дрэні.

2. Што-н. нядобрае, непрыемнае.

Усю ноч нейкая д. снілася.

3. у знач. вык. Пра каго-, што-н. кепскае, нікчэмнае.

Надвор’е — д.

Токар з яго — д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шу́шера ж.

1. собир., уст. (хлам) шу́шамець, -ці ж., хлам, род. хла́му м.;

2. (ничтожные люди, сброд) прост., бран. шу́шамець, -ці ж.; зброд, род. збро́ду м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)