хво́сцік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. хво́сцік хво́сцікі
Р. хво́сціка хво́сцікаў
Д. хво́сціку хво́сцікам
В. хво́сцік хво́сцікі
Т. хво́сцікам хво́сцікамі
М. хво́сціку хво́сціках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

хво́сцік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. гл. хвост.

2. Кончык, частка чаго-н., якая выступае.

Яблык з хвосцікам.

З хвосцікам (разм.) — з лішкам, з невялікім дадаткам.

Тры гады з хвосцікам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хво́сцік м.

1. хво́стик;

2. (у листа) черешо́к;

3. (у фрукта) плодоно́жка ж.; хво́стик;

з ~кам — с хво́стиком

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хво́сцік, ‑а, м.

Памянш.-ласк. да хвост (у 1–8 знач.).

•••

З хвосцікам — з лішкам, з невялікім дабаўленнем. Гадоў.. [Арцёму] было дваццаць з хвосцікам, а ці доўгі быў гэты хвосцік, ён, пэўна, і сам не ведаў. Машара.

Мышыны хвосцік — пра вельмі тонкую касу з рэдкіх валасоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хвост, хваста́, М хвасце́, мн. хвасты́, хвасто́ў, м.

1. У жывёл: звычайна рухомы прыдатак на задняй частцы цела або значна звужаная задняя частка цела.

Конскі х.

Х. яшчаркі.

Птушыны х.

2. Задняя, канцавая частка лятальнага апарата (самалёта, ракеты і пад.).

Х. самалёта.

3. Задняя частка падола адзежы, якая цягнецца па зямлі (разм.).

Х. сукенкі.

4. Канцавая частка чаго-н., што рухаецца.

Х. калоны.

Х. цягніка.

5. Крайняя, ніжняя частка чаго-н.

Х. рэдзькі.

6. Доўгая звілістая паласа (дыму, пылу і пад.).

З трубы падымаўся х. дыму.

7. Рад людзей, якія стаяць у чарзе за чым-н. (разм.).

Х. у касу за білетамі.

8. перан. Частка работы, не выкананая ў тэрмін; няздадзены экзамен або залік у час сесіі (разм.).

Х. па матэматыцы.

9. Рэшткі ад апрацоўкі пароды з карысным выкапнем (спец.).

|| памянш. хво́сцік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 і 3—6 знач.).

|| прым. хваставы́, -а́я, -о́е (да 1, 2, 4, 5 і 9 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гу́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.

1. Разм. Хваставая частка тулава птушкі; задок.

2. Спец. Лішні хвосцік у літары, які атрымліваецца пры адліўцы шрыфтоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

черешо́к

1. (у листа) чарано́к, -нка м., хво́сцік, -ка м.;

2. см. черено́к.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пе́нчыкхвосцік у яблыку, грушы’ (ТС). Памяншальная форма пянёк < пень (гл.). Перанос значэння паводле падабенства: ’дрэва ля кораня’ > ’корань яблыка’. Параўн. таксама пенчу́к ’адростак пяра пасля лінькі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хво́стик уменьш., в разн. знач. хво́сцік, -ка м.;

с хво́стиком з хво́сцікам, з га́кам.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

параздава́ць, ‑даю, ‑даеш, ‑дае; ‑даём, ‑даяце; зак., каго-што.

Раздаць усіх, многіх або ўсё, многае ўсім, многім (гл. раздаць ​1). Ужо з усім развітаўся бедны шарак. Нават, што меў, усё параздаваў у завяшчанні: хвосцік дзеткам.., вушы жонцы. Клышка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)