харчэ́ўня, -і, мн. -і, -чэ́вень іэ́ўняў, ж.

Сталовая, закусачная, шынок з таннымі і простымі стравамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

харчэ́ўня

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. харчэ́ўня харчэ́ўні
Р. харчэ́ўні харчэ́вень
харчэ́ўняў
Д. харчэ́ўні харчэ́ўням
В. харчэ́ўню харчэ́ўні
Т. харчэ́ўняй
харчэ́ўняю
харчэ́ўнямі
М. харчэ́ўні харчэ́ўнях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

харчэ́ўня ж. харче́вня

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

харчэ́ўня, ‑і, ж.

Сталовая, закусачная з таннымі і простымі стравамі. У мястэчку Ліда на некалькі хвілін зайшла ў харчэўню, каб папалуднаваць, а пасля наняла рамізніка і паехала далей. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

харче́вня уст. харчэ́ўня, -ні ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)