хару́гва, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

1. У старажытнасці: баявы вайсковы сцяг.

2. Замацаванае на доўгім дрэўку палотнішча з вобразамі святых, якое носяць у час рэлігійных шэсцяў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хару́гва

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. хару́гва хару́гвы
Р. хару́гвы хару́гваў
Д. хару́гве хару́гвам
В. хару́гву хару́гвы
Т. хару́гвай
хару́гваю
хару́гвамі
М. хару́гве хару́гвах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

хару́гва ж., церк. хору́гвь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хару́гва, ‑ы, ж.

1. Уст. Баявы сцяг войска. А вецер калыша харугвы палкоў ды чэша барады маскоўскіх паслаў. Вялюгін.

2. Царкоўны сцяг. часцей палотнішча на доўгім дрэўку з вобразамі святых, якое носяць у час рэлігійных свят. Цэлы сінкліт папоў, панаехаўшых сюды нагадавое свята з навакольных парафій, уваходзіў у царкву, за імі.. неслі абразы і харугвы. Машара.

[Ад манг. аронга — знак, сцяг.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пратэ́са, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Атрыбут царкоўных шэсцяў у выглядзе палотнішча, прымацаванага да дрэўка з вобразам Хрыста, святых; харугва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хору́гвь

1. ист. хару́гва, -вы ж.;

2. церк. пратэ́са, -сы ж., хару́гва, -вы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пратэ́са, ‑ы, ж.

Тое, што і харугва. Паперадзе мужчыны неслі тры пратэсы, за імі следам ішоў поп у пазалочанай рызе. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пратэ́са ’царкоўная харугва’ (Нас., Бяльк.), пратэ́сня ’тс’ (Нас.), пратасэ́я, пратасе́я (Гарэц., Мядзв., Шат., Касп., Др.-Падб.) ’хаўтурная харугва’ (бых., Рам. 8). Паводле Карскага (Труды, 425), з польск. procesja ’працэсія’ ад лац. prōcēssio ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Заста́ва ’месца ўезду ў мясцовасць і яго ахова’. Рус., укр. застава ’тс’, укр. яшчэ ’залог; харугва’, польск. zastawa ’заслон’, уст. ’залог’, ’сталовы прыбор’, ’плаціна’, серб.-луж. zastawa ’шчыт (у плаціне)’, в.-луж. яшчэ ’залог’, чэш. zástava ’залог’, кніжн. ’сцяг, харугва’, ’натуральная перашкода з дрэў, крыг і г. д.’, славац. zástava ’сцяг’, уст. ’залог’, славен. zastȃva ’сцяг’, ’залог’, ’укладка’, серб.-харв. за̑става, за̏става ’сцяг’, балг. заста̀ва ’застава’, ’хмара, што закрывае сонца’. Ст.-рус. застава ’атрада які ахоўвае войска на маршы ці на месцы’ (XII–XV стст.), ’пост пры ўездзе ў мясцовасць’ (XVI–XVII стст.). Утворана ў прасл. з тэмай ‑a ад дзеяслова zastaviti, прэфіксальнага вытворнага ад staviti (гл. ставіць) ’ставіць нешта на шляху, выстаўляць нешта’ з далейшай спецыялізацыяй значэння ва ўсх.-слав. мовах (> балг.). Шанскі, 2, З, 63, БЕР, 1, 611.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)