ха́ркаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Кашляючы, выплёўваць макроту.

Х. крывёю.

|| аднакр. ха́ркнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. ха́рканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ха́ркаць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ха́ркаю ха́ркаем
2-я ас. ха́ркаеш ха́ркаеце
3-я ас. ха́ркае ха́ркаюць
Прошлы час
м. ха́ркаў ха́ркалі
ж. ха́ркала
н. ха́ркала
Загадны лад
2-я ас. ха́ркай ха́ркайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ха́ркаючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ха́ркаць несов. ха́ркать;

х. крывёй — ха́ркать кро́вью

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ха́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Кашляючы, выплёўваць макроту. [Тубі] добра памятаў свайго бацьку. Чорны, худы, як шкілет, і ўсё харкае крывёю. Маўр. Хлапчук скурчыўся, бы з жывата вырывала апошнія шлункі, пачаў адплёўвацца, харкаць. Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ха́ркать несов. ха́ркаць;

ха́ркать кро́вью ха́ркаць крывёй;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заха́ркаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак. (разм.).

1. Пачаць харкаць.

Захаркаў кроўю.

2. што. Харкаючы, забрудзіць.

З. падлогу.

|| незак. заха́ркваць, -аю, -аеш, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ха́ркнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Аднакр. да харкаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

краваха́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Харкаць кроўю пры захворванні лёгкіх, горла і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ха́рканне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. харкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

харкаві́нне, ‑я, н., зб.

Разм. Тое, што і харкі. [Дворнічыха] пачынае харкаць, мокра кашляць, адплёўваць харкавінне. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)