харашэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; незак.

Станавіцца больш прыгожым, прывабным.

Дзяўчынка з кожным днём харашэе.

Харашэе наш родны Мінск.

|| зак. пахарашэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

харашэ́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. харашэ́ю харашэ́ем
2-я ас. харашэ́еш харашэ́еце
3-я ас. харашэ́е харашэ́юць
Прошлы час
м. харашэ́ў харашэ́лі
ж. харашэ́ла
н. харашэ́ла
Загадны лад
2-я ас. харашэ́й харашэ́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час харашэ́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

харашэ́ць несов. хороше́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

харашэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; незак.

Станавіцца больш прыгожым, прывабным. І харашэе з году ў год Мой родны, вольны край. Русак. Калі [Анатоль] усміхаўся, паказваючы свае прыгожыя белыя зубы, надта харашэў з твару. Адамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пахарашэ́ць гл. харашэць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хороше́ть несов. прыгажэ́ць, харашэ́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыгажэць, харашэць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Прыхарашы́ць ’зрабіць больш прыгожым, надаць прыгажэйшы выгляд’, прыхарашы́цца ’апрануцца прыгожа, хораша, лепш, чым раней, чым звычайна’; ’надаць сабе больш прыгожы выгляд’ (ТСБМ, Шпіл.), прихараше́нне ’ўбор, убранне, упрыгожванне’ (Шпіл.), прыхаро́шаны ’прыбраны’ (узд., Жд. 3). Да харошы, харашэць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скра́шиваться

1. (делаться более красивым, привлекательным) харашэ́ць;

2. (делаться менее неприятным, легче переносимым) паляпша́цца; аблягча́цца; см. скра́ситься;

3. страд. прыхаро́швацца; паляпша́цца; аблягча́цца; см. скра́шивать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пла́шыць ’пляскаць (далонню аб далонь)’ (мазыр., Мар. Том.). Няясна; магчыма, балтызм. Параўн. літ. plekšėti ’пляскаць’, ’плёскаць’, plekšnoti ’апладзіраваць’.

Плашы́ць1 ’ганьбіць’ (карэліц., Сцяшк. Сл.), ’ганіць’ (Жд. 1). Да плахі ’благі’, гл. плах. Параўн. плашэй ’горш’ (Юрч. СНЛ). Сюды ж плашэць ’слабець здароўем’ (Юрч. Вытв.), плашаць і плашэць ’пагаршацца’ (Нас.). Паводле Цвяткова (Запіскі, 2, 56). апошняе слова выводзіцца з польск. (“э замест а пасля шыпячых гукаў з агульнаславянскага ъ манафтонгавага”), што неабавязкова, параўн. харашэць і пад.

Плашы́ць2 ’паспрабаваць’ (Бяльк.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)