харашы́ць, -ашу́, -о́шыш, -о́шыць; незак., каго-што (разм.).

Надаваць каму-, чаму-н. больш прыгожы, прывабны выгляд.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

харашы́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. харашу́ харо́шым
2-я ас. харо́шыш харо́шыце
3-я ас. харо́шыць харо́шаць
Прошлы час
м. харашы́ў харашы́лі
ж. харашы́ла
н. харашы́ла
Загадны лад
2-я ас. харашы́ харашы́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час харо́шачы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

харашы́ць, ‑рашу, ‑рошыш, ‑рошыць; незак., каго-што.

1. Разм. Надаваць больш прыгожы, прывабны выгляд. Раіса села напроці і маленькім напілачкам пачала харашыць пазногці. Лобан.

2. Абл. Чысціць; церабіць. Харашыць бульбу. □ Маня харашыла буракі, а .. [Тамаш] зайшоў з вуліцы ў двор.. Маня ўстала. Атрапала ад бацвіння падол спадніцы. Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упрыгожваць, аздабляць, убіраць, прыбіраць, прыхарошваць / малюнкамі: распісваць / асвятленнем: ілюмінаваць; харашыць, ухарашаць, красіць (абл.); аквечваць (паэт.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)