ха́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ха́нскі ха́нская ха́нскае ха́нскія
Р. ха́нскага ха́нскай
ха́нскае
ха́нскага ха́нскіх
Д. ха́нскаму ха́нскай ха́нскаму ха́нскім
В. ха́нскі (неадуш.)
ха́нскага (адуш.)
ха́нскую ха́нскае ха́нскія (неадуш.)
ха́нскіх (адуш.)
Т. ха́нскім ха́нскай
ха́нскаю
ха́нскім ха́нскімі
М. ха́нскім ха́нскай ха́нскім ха́нскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ха́нскі ха́нский

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ха́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да хана, належыць хану. Ханскі тытул. Ханскія землі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хан, -а, мн. -ы, -аў, м.

Тытул манарха, феадальнага правіцеля ў некаторых цюркскіх і мангольскіх народаў, а таксама асоба, якая мае гэты тытул.

|| прым. ха́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ха́нский ха́нскі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шчаню́к, ‑а, м.

1. Тое, што і шчаня. Шчанюк спачатку хацеў панюхаць вожыка: дакрануўся носам да шэрых іголак. Брыль. Шчанюк круціўся каля плота. Малы, таўсматы, на кароткіх і шырокапастаўленых лапах. Паўлаў.

2. перан. Разм. Пра маладога, неспрактыкаванага чалавека. Ханскі сын, шчанюк жаўтавухі, Праязджаў... Убачыў... Адняў... Як я мог не адчуць: ты скутая? Не пачуць здалёк: ты ў бядзе? Караткевіч. Побач з гэтым мацёрым бандытам Палітаў выглядаў шчанюком. «Маладосць». / Ужываецца як лаянка. Чыкілевіч правёў Мікіту злосным вокам... «У, шчанюк!» — працадзіў ён скрозь зубы. Колас. — Ах ты, шчанюк! — злосна прабурчаў паліцай. — Чаго крычыш на ўсю вуліцу? Самі бачым... Няхай. — Шчанюк! — зашыпеў Сімон, яшчэ раз пляснуўшы Іліко па шчацэ. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)