халу́й, -я́, мн. -і́, -ёў, м.

1. Слуга, лакей (гіст.).

2. перан. Падхалім (пагард.).

|| прым. халу́йскі, -ая, -ае.

Халуйская паслужлівасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

халу́й, -луя́ м., презр. холу́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

халу́й, ‑я, м.

Пагард.

1. Назва слугі, лакея. Халую важна было дагаджаць толькі свайму пану. Машара. Міхал, селянін па натуры, па выхаванню, пры гэтых, няхай сабе нячастых, наездах паноў «на глушцовыя токі» найбольш яскрава выступае ў ролі халуя, папіхача, і такая роля для яго глыбока абразлівая. Навуменка.

2. перан. Занадта паслужлівы, угодлівы чалавек; падхалім. Ад цяжкай не стагнаў работы, А халуём быць не магу. Валасевіч. Фашысты давяралі сваім халуям не толькі прымаць перадачы для зняволеных, але і гаспадарыць у камерах, тэрарызаваць непаслухмяных. Мяжэвіч. Два тыдні ў нашай вёсцы не было старасты, немцы не маглі знайсці халуя на гэты пост. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

холу́й презр. халу́й, род. халуя́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

блюдалі́з, ‑а, м.

Разм. пагард. Той, хто дагаджае каму‑н. дзеля ўласнай выгады; прыслужнік, халуй.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сараматны́, ‑ая, ‑ое.

Бессаромны, непрыстойны. — А што гэта — халуй? — запытаў Паўлік. [Андрушка:] — Гэта такое сараматное слова. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хало́п, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. У Старажытнай Русі: паднявольная асоба, пазбаўленая асабістай свабоды.

2. У прыгоннай Расіі: прыгонны, залежны селянін, слуга.

3. перан. Пра чалавека, які рабалепствуе, падхалімнічае перад кім-н.; халуй.

|| ж. хало́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак.

|| прым. хало́пскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

слуга, служка, прыслужнік, прыслуга, работнік, найміт, падручны / на сельскагаспадарчых работах: парабак, батрак; служака, службак, служэбнік, папіхач, паслугач, халуй (разм.); лёкай (уст.); васал (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)