халту́рыць, -ру, -рыш, -рыць; незак. (разм.).

1. Займацца якой-н. работай звыш асноўнай для пабочнага заробку.

2. Нядобрасумленна адносіцца да працы, неахайна выконваць работу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

халту́рыць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. халту́ру халту́рым
2-я ас. халту́рыш халту́рыце
3-я ас. халту́рыць халту́раць
Прошлы час
м. халту́рыў халту́рылі
ж. халту́рыла
н. халту́рыла
Загадны лад
2-я ас. халту́р халту́рце
Дзеепрыслоўе
цяп. час халту́рачы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

халту́рыць несов., разг., в разн. знач. халту́рить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

халту́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.

Разм. зневаж.

1. Займацца якой‑н. работай звыш асноўнай для пабочнага, звычайна лёгкага заробку. [Жыжка:] — За эканомію гарою стаяць шафёры. Напрыпісваюць кіламетраў, а тады халтураць. Мыслівец.

2. Нядобрасумленна працаваць, неахайна выконваць якую‑н. работу. [Шугаеў:] Завод толькі яшчэ ўступіў у строй, дзе ж тут даб’ешся, каб усё было на выдатна. [Страмілін:] Дык ты прапануеш халтурыць? Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

халту́рить несов., разг., пренебр. халту́рыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мадыгава́ць ’рамантаваць; рабіць, складаць як-небудзь’ (слонім., Нар. лекс.), мадарава́ць ’даводзіць да ладу’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Відаць, балтызм. Параўн. літ. madarúotiхалтурыць, ляпаць, mãdaras ’халтуршчык, бракароб’, ’дрэнная работа’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перахалопіць ’перасаліць’ (Мік.), міёр. пірьхалопіць перастарацца, перабольшаць’ (Нар. сл.), мсцісл. піріхалопяівыць, піріхалдпывыць ’перабіраць меру’ (Юрч. СНЛ). Наўрад ці ўзыходзіць да грэч. άλς ’соль’. Хутчэй, звязана з салапяка ’разявака © якое, магчыма, з’яўляецца роднасным франц. salopę ’неахайны’, saloper ’партачыць, халтурыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вахля́ць ’ляпіць, мазаць; рабіць што-небудзь на скорую руку’ (Нас.), рус. вахля́тьхалтурыць, рабіць нядбайна’. Сюды адносяцца вахля́к ’слабасільны чалавек, вялы работнік’ (Нас.), вахля́й ’вялы, непаваротлівы чалавек’ (Нас.), рус. вахля́й. Далей сюды, бясспрэчна, адносіцца вахла́к ’вахлак’ (БРС); ’брудны, неахайны чалавек’ (КЭС), рус. вахла́к, вахляк ’дурань, нязграбны чалавек’. Фасмер (1, 280) лічыць рус. словы няяснымі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мадырава́цца1, мадэравацца ’ўбірацца’, ’важнічаць’, ’манернічаць, крыўляцца’ (паст., шчуч., шальч., швянч., Сл. ПЗБ). З польск. moderować (się) ’тс’, у якім зліліся дзве лексемы: 1) moderować (się) ’стрымліваць, лагодзіць, заспакойваць’, а таксама ’майстраваць, будаваць, перарабляць, халтурыць’ < лац. moderāri, 2) moderować (się) ’элегантна апранацца’, ’прыхарошвацца’, ’манернічаць, крыўляцца’, ’зацягвацца ў карсет’ < miderak, midorak, minderak < нем. mieder ’гарсэцік, жакетка’.

Мадырава́цца2 ’дурэць’ (віл. Нар. сл.) утварылася ў выніку збліжэння лексем мадырава́цца і *мадрава́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)