халаднава́ты, -ая, -ае.

1. Умерана халодны.

Халаднаватае надвор’е.

2. перан. Раўнадушны, бясстрасны.

Халаднаватыя адносіны.

|| наз. халаднава́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

халаднава́ты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. халаднава́ты халаднава́тая халаднава́тае халаднава́тыя
Р. халаднава́тага халаднава́тай
халаднава́тае
халаднава́тага халаднава́тых
Д. халаднава́таму халаднава́тай халаднава́таму халаднава́тым
В. халаднава́ты (неадуш.)
халаднава́тага (адуш.)
халаднава́тую халаднава́тае халаднава́тыя (неадуш.)
халаднава́тых (адуш.)
Т. халаднава́тым халаднава́тай
халаднава́таю
халаднава́тым халаднава́тымі
М. халаднава́тым халаднава́тай халаднава́тым халаднава́тых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

халаднава́ты холоднова́тый, прохла́дный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

халаднава́ты, ‑ая, ‑ае.

1. З памяркоўным прыемным холадам, прахалодай. Ад лесу пачалі наплываць і згушчацца змрокі, і на сяло пацягнула халаднаватаю вільгаццю паплавоў. Скрыган. Халаднаватаю раніцаю партызанскі атрад.. чакаў пачатку — калі па дарозе пойдуць калоны варожых машын. Янкоўскі.

2. перан. Раўнадушны, бясстрасны. Максім таксама спыніўся, з халаднаватай цікавасцю разглядаючы.. [Шашу]. Шамякін. Вобраз Донны Анны, які ўвогуле правільна вырашаны Карзянковай, трохі халаднаваты. «ЛіМ».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прохла́дный

1. халаднава́ты;

2. перен. халаднава́ты, абыя́кавы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

холоднова́тый разг., прям., перен. халаднава́ты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

негара́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Які не мае высокай тэмпературы, не стварае гарачыні. Негарачы чай. □ Негарачае восеньскае сонца залівала пакой святлом. Самуйлёнак.

2. Халаднаваты, памяркоўна цёплы. Негарачае лета.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адкладны́, ‑ая, ‑ое.

Які адкладваецца, апускаецца. Адкладная спінка крэсла, канапы. □ Грынь быў у пінжаку і белай сарочцы з адкладным каўняром, хоць дзень выпаў халаднаваты і хадзіў вецер. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забраха́ць, ‑брашу, ‑брэшаш, ‑брэша; зак.

Пачаць брахаць. // Брахнуць некалькі разоў запар, азвацца брэхам. Недзе забрэша сабака, азавецца другі на гэты халаднаваты брэх — і сціхне, залезшы ў будку. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́дар, ‑у, м.

Прыемны пах, духмянасць. А ў сне яна бачыла, што дым, з водарам сухога ядлоўцу, ахінуў-агарнуў яе з усіх бакоў. Дубоўка. Халаднаваты ветрык.. прыносіў з сабой.. тонкі водар даспяваючых у калгасным садзе антонавак. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)