хадакі́, -о́ў, адз. хада́к, -а́, м. (разм.).

Боты, у якіх адрэзаны халявы.

Уссунуць х. на ногі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Хадакі́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Хадакі́
Р. Хадако́ў
Д. Хадака́м
В. Хадакі́
Т. Хадака́мі
М. Хадака́х

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

хадакі́ I, ед. хада́к, -ка́ м., разг. башмаки́

хадакі́ II, ед. хадо́к, -дака́ м. ходоки́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хадакі́, ‑оў; адз. хада к, ‑а, м.

Разм. Боты, у якіх адрэзаны халявы; атопкі. Насунуўшы хадакі на ногі, выйшаў [Гумоўскі] у сенцы і асцярожна адчыніў дзверы. Броўка. Дзед прынёс боты, адрэзаў ад іх халявы, а хадакі кінуў унучцы. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хада́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. хада́к хадакі́
Р. хадака́ хадако́ў
Д. хадаку́ хадака́м
В. хада́к хадакі́
Т. хадако́м хадака́мі
М. хадаку́ хадака́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

хадо́к, хадака́, мн. хадакі́, хадако́ў, м.

1. Той, хто ходзіць пехатой.

У каго сілы хапае, той і х. добры.

2. Выбраная асоба, якая пасылаецца куды-н. з хадайніцтвам, даручэннем.

Сялянскія хадакі.

Не хадок хто куды (разм.) — пра таго, хто больш не можа ці не хоча хадзіць куды-н.

Я туды больш не хадок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хадо́к

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. хадо́к хадакі́
Р. хадака́ хадако́ў
Д. хадаку́ хадака́м
В. хадака́ хадако́ў
Т. хадако́м хадака́мі
М. хадаку́ хадака́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ма́йткі, ‑так; адз. няма.

Абл. Штаны, нагавіцы. Янка борздзенька нацягнуў майткі і верхнюю кашулю, хадакі ўзяў у руку і спусціўся на ток. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Страйхо́ды ‘басаножкі’ (Сл. рэг. лекс.), срайхо́ды ‘старыя боты з адрэзанымі халявамі’ (мядз., Шатал.). Няясна. Відаць, складанае слова, другая частка — да хадзіць, ход, параўн. скараходы, хадакі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прадба́члівы, ‑ая, ‑ае.

Здольны прадбачыць. Прадбачлівы, нястомны, неадольны, Ён [Ленін] выпраўляў на подзвігі палкі, І днём, і ноччу у бяссонны Смольны Ішлі з усёй Расіі хадакі. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)