фі́гавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. фі́гавы фі́гавая фі́гавае фі́гавыя
Р. фі́гавага фі́гавай
фі́гавае
фі́гавага фі́гавых
Д. фі́гаваму фі́гавай фі́гаваму фі́гавым
В. фі́гавы (неадуш.)
фі́гавага (адуш.)
фі́гавую фі́гавае фі́гавыя (неадуш.)
фі́гавых (адуш.)
Т. фі́гавым фі́гавай
фі́гаваю
фі́гавым фі́гавымі
М. фі́гавым фі́гавай фі́гавым фі́гавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

смако́ўніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Пладовае субтрапічнае дрэва сямейства тутавых з цвёрдай драўнінай і ядомымі пладамі; інжыр, фігавае дрэва.

|| прым. смако́ўнічны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інжы́р, -а і -у, м.

1. -а. Паўднёвае пладовае дрэва сямейства тутавых; фігавае дрэва, смакоўніца.

2. -у. Салодкі плод гэтага дрэва (вінныя ягады).

|| прым. інжы́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фі́гавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фігі ​2 (у 1 знач.). Фігавае дрэва.

•••

Фігавы лісток гл. лісток.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пі́кус ’фікус. Ficus elastica’ (Сл. Брэс.). Праз польск. ці рус. мовы з лац. Ileusфігавае дрэва’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

фи́говый бот. фі́гавы;

фи́говое де́рево фі́гавае дрэ́ва, інжы́р;

фи́говый листо́к фі́гавы лісто́к.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

інжы́р, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Паўднёвае пладовае дрэва сямейства тутавых; фігавае дрэва, смакоўніца.

2. ‑у. Салодкі мясісты плод гэтага дрэва; фіга, смоква, вінная ягада. / у знач. зб. У гэты час старая служанка прынесла віно і драўляную талерку з сушаным інжырам і рознымі яшчэ прысмакамі. Самуйлёнак.

[Перс.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

инжи́р м.

1. (дерево) інжы́р, -ра м., смако́ўніца, -цы ж., смо́ква, -вы ж., фі́гавае дрэ́ва;

2. собир. інжы́р, -ру м., фі́га, -гі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)