фібро́ма, -ы, мн. -ы, -о́м, ж. (спец.).

Дабраякасная пухліна з валакністай злучальнай тканкі.

|| прым. фібро́мны, -ая, -ае і фібрамато́зны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фібро́ма

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. фібро́ма фібро́мы
Р. фібро́мы фібро́м
Д. фібро́ме фібро́мам
В. фібро́му фібро́мы
Т. фібро́май
фібро́маю
фібро́мамі
М. фібро́ме фібро́мах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

фібро́ма ж., мед. фибро́ма

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фібро́ма, ‑ы, ж.

Дабраякасная пухліна з валакністай злучальнай тканкі.

[Ад лац. fibra — валакно.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фибро́ма мед. фібро́ма, -мы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)