футраві́на, -ы, ж.

1. зб. Вырабленыя шкуркі пушных звяроў як прадмет гандлю; пушніна.

Гандляваць футравінай.

2. Валасяное покрыва пушных звяроў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

футраві́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. футраві́на
Р. футраві́ны
Д. футраві́не
В. футраві́ну
Т. футраві́най
футраві́наю
М. футраві́не

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

футраві́на ж., собир. мех м., пушни́на;

гандлява́ць ~най — торгова́ть ме́хом (пушни́ной)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

футраві́на, ‑ы, ж.

1. зб. Вырабленыя шкуркі пушных звяроў як прадмет гандлю; пушніна. Адыходзячы, браты зноў давалі Юрку грошы. — Бяры, чалавек ты! Заплаціш Халусту па вэксалю, бо ўсё роўна ён з цябе шкуру злупіць. Думаеш, што адбудзеш свой доўг дубамі ды футравінай? Чарнышэвіч.

2. Валасяное покрыва пушных звяроў. Собаль — самая каштоўная па сваёй футравіне жывёла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)