фу́ксам, прысл. (разм.).

Нечакана, без усякіх падстаў, не па праву.

Ф. прайсці ў кіно.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фу́ксам

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
фу́ксам - -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

фу́ксам нареч., разг. фу́ксом;

прайсці́ ф. — пройти́ фу́ксом

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фу́кс

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. фу́кс фу́ксы
Р. фу́ксу фу́ксаў
Д. фу́ксу фу́ксам
В. фу́кс фу́ксы
Т. фу́ксам фу́ксамі
М. фу́ксе фу́ксах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

фу́ксом нареч., разг. фу́ксам.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фукс, ‑у, м.

1. У більярднай гульні — выпадкова ўдачны ўдар па шары. // Разм. уст. Выпадковасць, нечаканасць. У гонках мог атрымацца фукс.

2. у знач. прысл. фу́ксам. Разм. Выпадкова, без усякіх падстаў, не па праву. Прайсці фуксам у тэатр.

[Ням. Fuchs.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)