фрэ́нзлі, ‑яў; адз. фрэнзаль, ‑зля, м.

Рад нітак ці шнуркоў, злучаных па некалькі разам, якія звісаюць па краях фіранак, хустак і пад. як аздоба. Убачыла Зося праз акно Аўдолю, пакінула на плечы вялікую хустку з фрэнзлямі, выбегла. Крапіва. На другім ложку пад такой жа атласнай коўдрай з фрэнзлямі спіць жонка. Бядуля.

[Польск. frędzla ад ням. Fränsel.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фрэ́нзаль

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. фрэ́нзаль фрэ́нзлі
Р. фрэ́нзля фрэ́нзляў
Д. фрэ́нзлю фрэ́нзлям
В. фрэ́нзаль фрэ́нзлі
Т. фрэ́нзлем фрэ́нзлямі
М. фрэ́нзлі фрэ́нзлях

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Прэ́нзлі ’дрыжыкі’ (Жд.). З польск. frędzle ’махры’; гл. фрэнзлі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трэ́мзлі (трэ́мзьлі) ‘махры з нітак’ (навагр., Нар. сл.), ‘рыззё’ (гродз., ЖНС). З польск. trędzla ‘аблямоўка з нітак’, у такой форме з XVII ст. Гл. фрэнзлі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Страпкі ‘завязкі ў фартуху’ (малар., Помнікі гіст. і культ., 1971, 3, 42), стрэпкі́ ‘махры’, ‘ніткі, пакінутыя на канцы палатна пры датыканні’ (ТС). Параўн. укр. стрі́пки ‘махры’, стра́пки ‘лахманы, рыззё’, польск. strzępek ‘махор; нітка, што тырчыць з тканіны’, дыял. strzępkiфрэнзлі; канцы паяска ў фартушку для завязвання ззаду’, чэш. střap ‘акравак’, славац. strapec ‘кутас’, strapák ‘кудлач, растропа’, што несумненна звязаны з *trepati (гл. трапаць, стрэпкі). Цяжкасці, што ўзнікаюць пры рэканструкцыі зыходнай формы, вырашаюцца ўзвядзеннем да варыянтнага кораня *strap‑/*strʼap‑ ‘растрэпваць, расцёпкваць’ з рэфлексамі і.-е. s‑mobile (Варбат, Этимология–1985, 24–27), параўн. трапкач ‘рушнік з махрамі’ (гл.). Інакш ЕСУМ, 5, 433 (звязваецца з прасл. *tręp‑/*stręp‑ ‘кутас, махор; ануча, рызман’). Сувязь з рус. стряпать ‘гатаваць, варыць ежу’ (Брукнер, 522–523) падаецца менш верагоднай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)