фрэ́нзаль
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
фрэ́нзаль |
фрэ́нзлі |
| Р. |
фрэ́нзля |
фрэ́нзляў |
| Д. |
фрэ́нзлю |
фрэ́нзлям |
| В. |
фрэ́нзаль |
фрэ́нзлі |
| Т. |
фрэ́нзлем |
фрэ́нзлямі |
| М. |
фрэ́нзлі |
фрэ́нзлях |
Крыніцы:
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
фрэ́нзлі, ‑яў; адз. фрэнзаль, ‑зля, м.
Рад нітак ці шнуркоў, злучаных па некалькі разам, якія звісаюць па краях фіранак, хустак і пад. як аздоба. Убачыла Зося праз акно Аўдолю, пакінула на плечы вялікую хустку з фрэнзлямі, выбегла. Крапіва. На другім ложку пад такой жа атласнай коўдрай з фрэнзлямі спіць жонка. Бядуля.
[Польск. frędzla ад ням. Fränsel.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)