фру́кт

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. фру́кт фру́кты
Р. фру́кта фру́ктаў
Д. фру́кту фру́ктам
В. фру́кт фру́кты
Т. фру́ктам фру́ктамі
М. фру́кце фру́ктах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

фрукт, -а, М -кце, мн. -ы, -аў, м.

1. Ядомы плод якога-н. дрэва або куста (звычайна садовага).

2. перан. Чалавек, ад якога можна чакаць усякіх непрыемнасцей; тып, суб’ект (разм., пагард.).

|| прым. фрукто́вы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Ф. сад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фрукт м.

1. (плод) фрукт;

све́жыя фру́кты — све́жие фру́кты;

2. прост., пренебр. (о человеке) фрукт, тип, субъе́кт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фрукт

1. (плод) садавіна́, -ны́ ж., мн. нет; фрукт, род. фру́кта м.;

све́жие фрукты све́жая садавіна́ (све́жыя фру́кты); см. фру́кты;

2. прост., презр. (о человеке) фрукт, род. фру́кта м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фрукт, ‑а, М ‑кце, м.

1. звычайна мн. (фру́кты, ‑аў). Ядомы плод некаторых дрэў і кустоў. У гэтай мясцовасці шмат апельсінавых садоў і рысавых палёў. Увесь год свежыя фрукты, яркія кветкі. В. Вольскі.

2. перан. Разм. пагард. Пра чалавека з адмоўнымі якасцямі; тып, суб’ект. Бач ты, фрукт! Яшчэ малако на губах не абсохла, а павучае ўжо, куранё! Каршукоў.

[Лац. fructus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фру́кты мн. садавіна́, -ны́ ж., мн. нет, фру́кты, -таў, ед. фрукт, род. фру́кта м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)