Палане́з ’урачысты бальны танец, які вядзе пачатак ад польскага народнага танца; музыка гэтага танца’ (ТСБМ). З рус. полоне́з (Крукоўскі, Уплыў, 84). Крыніцай рус. слова з’яўляецца фран. polonaise ’тс’ ад polonais ’польскі’ (Фасмер, 3, 315).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́левы ’бледна-жоўты з ружовым адценнем’ (ТСБМ). Праз рус. па́левый ’тс’ з франц. paillé ’саламянага колеру, бледна-жоўты’ ад paille ’салома’ (Фасмер, 3, 191; там жа і інш. літ-pa). На думку Праабражэнскага (2, 7), рус. з фран. pâle ’бледны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Барбо́с (БРС). Рус. барбо́с, укр. барбо́с. Не вельмі яснае слова. Праўдападобнай з’яўляецца думка, што яно было занесена ў Расію праз прыгодніцкія раманы (у якіх, у прыватнасці, выступае ісп. разбойнік Barbosa, літаральна ’барадаты’: Борбос, Барбосс, Барбос; Фран Барбоса, разбойник гишпанский > ’злосны чалавек’ > ’злосны сабака’). Аб такой магчымасці сведчыць і іншая назва сабакі — рус. Полка́н (< італ. Pulicane, пачвара ў прыгодніцкім рамане «Buovo d’ Antona»). Кіпарскі, ZfslPh, 27, 32–34; Штрыдтэр, ZfslPh, 28, 72–75; Унбегаун, ZfslPh, 28, 58–72. Іншая версія: запазычанне з цюрк. моў. Раней аб гэтай магчымасці Кузеля-Чайкоўскі, Словар, 37 (< тат.); цяпер падрабязна Райзензон (пісьм.). Не пераконвае Шанскі, 1, Б, 42, які бачыць тут утварэнне ад дзеяслова тыпу ўкр. барабо́сити ’балбатаць і да т. п.’

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)