фра́кцыя
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
фра́кцыя |
фра́кцыі |
| Р. |
фра́кцыі |
фра́кцый |
| Д. |
фра́кцыі |
фра́кцыям |
| В. |
фра́кцыю |
фра́кцыі |
| Т. |
фра́кцыяй фра́кцыяю |
фра́кцыямі |
| М. |
фра́кцыі |
фра́кцыях |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
фра́кцыя², -і, мн. -і, -цый, ж. (спец.).
Частка вадкай сумесі, сыпучага або кускавога матэрыялу, аддзеленая па якой-н. адзнацы.
|| прым. фракцы́йны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
фра́кцыя¹, -і, мн. -і, -цый, ж.
Група членаў якой-н. партыі ў парламенце, грамадскай арганізацыі або адасобленая групоўка ўнутры арганізацыі, партыі.
|| прым. фракцы́йны, -ая, -ае; наз. фракцы́йнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
фра́кцыя I ж., полит. фра́кция;
парла́менцкая ф. — парла́ментская фра́кция
фра́кцыя II ж., спец. фра́кция
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
фра́кцыя 1, ‑і, ж.
1. Уст. Група людзей, аб’яднаных прафесійнымі, цэхавымі інтарэсамі.
2. Арганізаваная група членаў палітычнай партыі, якая праводзіць яе палітыку ў парламенце, органах мясцовага самакіравання або ў іншых арганізацыях.
3. Частка палітычнай партыі, якая не згодна з генеральнай лініяй партыі і выступае з сваёй уласнай платформай; антыпартыйная групоўка.
фра́кцыя 2, ‑і, ж.
Спец.
1. Частка сыпучага або кускавога цвёрдага рэчыва або група блізкіх па якой‑н. прымеце рэчываў, выдзеленых дробнай перагонкай з чаго‑н. (раздробленага матэрыялу, вадкасці, раствору і пад.). Фракцыя нафты.
2. Частка зярністага матэрыялу, выдзеленая пры сартаванні чаго‑н. Буйная фракцыя пяску, Дробныя фракцыі шчэбеню.
3. Састаўная частка глебы, пароды. Фракцыя грунту.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фра́кцияI полит. фра́кцыя, -цыі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
фра́кцияII хим. фра́кцыя, -цыі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
безбялко́вы, ‑ая, ‑ае.
Які не мае ў сваім саставе бялку. Безбялковая фракцыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
комфра́кция (коммунисти́ческая фра́кция) камфра́кцыя, -цыі ж. (камуністы́чная фра́кцыя).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ду́мскі, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з дзяржаўнай або гарадской думай (гл. дума 2). Думская фракцыя сацыял-дэмакратаў. Думская дзейнасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)