фо́та, нескл., н. (разм.).

Тое, што і фатаграфія (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фо́та

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, нескланяльны

адз. мн.
Н. фо́та фо́та
Р. фо́та фо́та
Д. фо́та фо́та
В. фо́та фо́та
Т. фо́та фо́та
М. фо́та фо́та

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

фо́та

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. фо́та фо́ты
Р. фо́та фо́т
фо́таў
Д. фо́ту фо́там
В. фо́та фо́ты
Т. фо́там фо́тамі
М. фо́це фо́тамі

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

фо́та нескл., ср. фо́то

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фо́та, нескл., н.

Разм. Тое, што і фатаграфія (у 2 знач.). Паэт адчыняе шуфлядку ў стале і вымае некалькі фота ваеннага часу. С. Александровіч. Нават маленькае фота чарнавокай Надзі, такое блізкае, дарагое, таксама не ўзрадавала .. [Сяргея]. Сіўцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фота...

Першая частка складаных слоў са знач.:

1) фатаграфічны, напр.: фотаапарат, фотадзённік, фотакарэспандэнт, фоталабараторыя, фотамакет, фотамантаж, фотапапера, фотапласцінка, фотачасопіс;

2) звязаны са святлом, напр.: фотаметрыя, фотасінтэз, фотасфера, фотахімія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фо́та-а́рт

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. фо́та-а́рт
Р. фо́та-а́рту
Д. фо́та-а́рту
В. фо́та-а́рт
Т. фо́та-а́ртам
М. фо́та-а́рце

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

фота...

Першая састаўная частка складаных слоў: 1) якая адпавядае па значэнню слову «фатаграфічны», напрыклад: фотагазета, фотакамера, фотаплёнка; 2) якая паказвае адносіны іх да святла, напрыклад: фотаметрыя.

[Ад грэч. phos, phōtós — святло.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прая́вачны, -ая, -ае (спец.).

Які служыць для праяўлення фота- і кінаплёнкі.

Праявачная машына.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фо́то разг. фо́та нескл., ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)