архіва́рыус, -а, мн. -ы, -аў, м.

Супрацоўнік архіва, хавальнік яго фондаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

капіталаўклада́нне, -я, мн. -і, -яў, н. (спец.).

Затраты на стварэнне новых, рэканструкцыю і пашырэнне дзеючых асноўных фондаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фо́нды

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. фо́нды
Р. фо́ндаў
Д. фо́ндам
В. фо́нды
Т. фо́ндамі
М. фо́ндах

Крыніцы: nazounik2008.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

фо́нд

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. фо́нд фо́нды
Р. фо́нду фо́ндаў
Д. фо́нду фо́ндам
В. фо́нд фо́нды
Т. фо́ндам фо́ндамі
М. фо́ндзе фо́ндах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

архіва́рыус, ‑а, м.

Супрацоўнік архіва, хавальнік фондаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

траст-фо́нд

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. траст-фо́нд траст-фо́нды
Р. траст-фо́нду траст-фо́ндаў
Д. траст-фо́нду траст-фо́ндам
В. траст-фо́нд траст-фо́нды
Т. траст-фо́ндам траст-фо́ндамі
М. траст-фо́ндзе траст-фо́ндах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

фондаёмістасць, ‑і, ж.

Вартасць вытворчых асноўных фондаў (асноўнага капіталу) на адзінку прадукцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фондаадда́ча, ‑ы, ж.

Выпуск прадукцыі на адзінку вартасці вытворчых асноўных фондаў (асноўнага капіталу).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фо́ндавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да фонду (у 1 знач.); які складае фонд, рэзерв. Фондавыя землі. □ На будоўлі ідзе лес фондавы, нарыхтаваны яшчэ зімой. Корбан.

2. Які мае адносіны да фондаў (у 2 знач.); звязаны з купляй-продажам фондаў. Фондавая біржа. Фондавы капітал.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэнава́цыя ’абнаўленне асноўных фондаў вытворчасці’ (Булыка, СІС). З рус. реновация ’тс’. Ст.-бел. реновация ’абнаўленне завяшчання’ < польск. renowacja ’тс’ < лац. rĕnŏvātio ’абнаўленне; аднаўленне’ < rĕnŏvo ’абнаўляць; аднаўляць’ (Булыка, Лекс. запазыч., 77).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)