фо́льга, -і, ДМ фо́льзе, ж.

Вельмі тонкі металічны ліст, ужываецца ў вытворчасці люстэркаў, для ўпакоўкі харчовых прадуктаў і пад.

|| прым. фо́льгавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фо́льга

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. фо́льга
Р. фо́льгі
Д. фо́льзе
В. фо́льгу
Т. фо́льгай
фо́льгаю
М. фо́льзе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

фо́льга́ фо́льга, -гі ж.;

золота́я фо́льга́ залата́я фо́льга;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фо́льга ж. фо́льга́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фо́льга, ‑і, ДМ фользе, ж.

1. Вельмі тонкі металічны ліст, які выкарыстоўваецца для ўпакоўкі харчовых прадуктаў і ў радзе вытворчасцей. Алюмініевая фольга. // Выраб, упрыгожанне з такіх лістоў. Гэта быў звычайны, грузавік, спецыяльна дэкарыраваны гірляндамі, кветкамі і срэбранай фольгай. «ЛіМ».

2. Спец. У паліграфіі — тонкая папера, пакрытая металічным парашком, якая ўжываецца для ціснення пераплётаў.

[Польск. folga ад лац. folium — ліст.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)