флаты́лія, -і, мн. -і, -лій, ж.

1. Злучэнне ваенных суднаў, прызначаных для дзеянняў на рэках, азёрах і ў прыбярэжнай зоне мора.

2. Атрад караблёў спецыяльнага прызначэння.

Кітабойная ф.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

флаты́лія

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. флаты́лія флаты́ліі
Р. флаты́ліі флаты́лій
Д. флаты́ліі флаты́ліям
В. флаты́лію флаты́ліі
Т. флаты́ліяй
флаты́ліяю
флаты́ліямі
М. флаты́ліі флаты́ліях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

флаты́лія ж., мор. флоти́лия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

флаты́лія, ‑і, ж.

1. Злучэнне ваенных суднаў, прызначаных для дзеянняў на рэках, азёрах, у прыбярэжнай паласе мора. Рачная флатылія.

2. Атрад караблёў спецыяльнага прызначэння. Кітабойная флатылія. // Вялікая колькасць суднаў. За імі [першымі чоўнамі] адразу накіравалася цэлая флатылія, не менш дваццаці чоўнаў: гэта былі тыя хлопцы і дзяўчаты, якім карцела паглядзець, як будзе адбывацца ўся дзея. Дубоўка. / у перан. ужыв. Як плыты, гоніць вецер цяжкія хмары на поўдзень, і ахоплены роздумам аб лёсе народа пецярбургскі студэнт хоча плысці з флатыліяй хмар у родную Беларусь вестуном буры. У. Калеснік.

[Фр. flottille, іт. flottiglia.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кітабо́йны, -ая, -ае.

Звязаны з промыслам кітоў.

Кітабойная флатылія.

К. промысел.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

флоти́лия мор. флаты́лія, -ліі ж.;

речна́я флоти́лия рачна́я флаты́лія.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кітабо́йны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з промыслам кітоў. // Прызначаны для такога промыслу. Кітабойная флатылія.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мінано́сны, ‑ая, ‑ае.

Уст.

1. Прыстасаваны для атакі мінамі.

2. Які складаецца з мінаносцаў. Мінаносная флатылія.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)