фе́ска, -і, ДМ фе́сцы, мн. -і, -сак, ж.

Шапачка ў форме ўсечанага конуса з кутасом (галаўны ўбор у некаторых краінах Блізкага Усходу).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фе́ска

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. фе́ска фе́скі
Р. фе́скі фе́сак
Д. фе́сцы фе́скам
В. фе́ску фе́скі
Т. фе́скай
фе́скаю
фе́скамі
М. фе́сцы фе́сках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

фе́ска ж. фе́ска

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фе́ска фе́ска, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фе́ска, ‑і, ДМ фесцы; Р мн. ‑сак; ж.

Шапачка ў форме ўсечанага конуса з кутасом, якая з’яўляецца часткай нацыянальнага касцюма ў некаторых усходніх краінах. Да Тапурыя падышоў нейкі турэцкі начальнік і, трымаючы руку каля сваёй чырвонай фескі, нешта запытаў. Самуйлёнак.

[Ад геаграфічнай назвы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)