ферт, -а, М -рце, мн. -ы, -аў, м.

1. Старая назва літары «ф».

2. Самаздаволены, фарсісты і франтаваты чалавек (разм.).

Хадзіць фертам (разм.) — мець самаздаволены выгляд.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фе́рт

‘устарэлая назва літары ф’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. фе́рт
Р. фе́рта
Д. фе́рту
В. фе́рт
Т. фе́ртам
М. фе́рце

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

фе́рт

‘франт’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. фе́рт фе́рты
Р. фе́рта фе́ртаў
Д. фе́рту фе́ртам
В. фе́рта фе́ртаў
Т. фе́ртам фе́ртамі
М. фе́рце фе́ртах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ферт м., пренебр. ферт;

глядзе́ць фе́ртам — гляде́ть фе́ртом

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ферт пренебр. ферт, род. фе́рта м.;

смотре́ть фертом глядзе́ць фе́ртам.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ферт, ‑а, М ‑рце, м.

1. Устарэлая назва літары «ф».

2. Разм. Франтаваты, фарсісты, самаздаволены чалавек. — Як табе падабаецца гэты ферт? — запытаў Сяргей, калі мы адышлі далей. Чарнышэвіч. У яго [Бабейкі] быў такі дзелавіты выгляд, што Ваўчок ажно пырснуў са смеху: «Ах ты які ферт выгладжаны!» Хадкевіч.

•••

Хадзіць (глядзець) фертам гл. хадзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фе́рцік, ‑а, м.

Разм. Тое, што і ферт (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)