фарту́на, -ы, ж.

Лёс, удача, шчаслівы выпадак.

Ф. мне спадарожнічае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фарту́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. фарту́на
Р. фарту́ны
Д. фарту́не
В. фарту́ну
Т. фарту́най
фарту́наю
М. фарту́не

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

фарту́на ж. форту́на;

ко́ла ~ны — колесо́ форту́ны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фарту́на, ‑ы, ж.

Кніжн.

1. Удача, поспех; шчаслівы лёс. Дземідзецкі адчуў, што фартуна, нарэшце, павярнулася да яго сваім тварам. Новікаў.

2. Уст. Багацце, маёмасць. Госці раз’ехаліся, і Казімір Рэклайціс, гаспадар бацькоўскай фартуны, стаў жыць адзін, праводзячы час з парабкамі. Пестрак.

[Лац. fortuna.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

форту́на книжн. фарту́на, -ны ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шчасце, доля, дабро, добрае, памыснасць, фартуна

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)