фарсі́сты, -ая, -ае (разм.).

Які любіць фарсіць; франтаваты, модны.

Ф. хлопец.

Фарсістае адзенне.

|| прым. фарсі́стасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фарсі́сты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. фарсі́сты фарсі́стая фарсі́стае фарсі́стыя
Р. фарсі́стага фарсі́стай
фарсі́стае
фарсі́стага фарсі́стых
Д. фарсі́стаму фарсі́стай фарсі́стаму фарсі́стым
В. фарсі́сты (неадуш.)
фарсі́стага (адуш.)
фарсі́стую фарсі́стае фарсі́стыя (неадуш.)
фарсі́стых (адуш.)
Т. фарсі́стым фарсі́стай
фарсі́стаю
фарсі́стым фарсі́стымі
М. фарсі́стым фарсі́стай фарсі́стым фарсі́стых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

фарсі́сты разг. щегольско́й, щеголева́тый, франтова́тый, форси́стый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фарсі́сты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які любіць фарсіць. Зграбны, нават крышку фарсісты унтэр аказаўся сынам селяніна з-пад Бабруйска. Паслядовіч. // Франтаваты, модны. Ён! Яго шэрая каракулевая вушанка, такі ж шэры каўнер чорнага паліто, ногі — у белых фарсістых бурках. Паслядовіч. Антуан, узяўшы свой фарсісты партфель, пакіраваўся салідным крокам з аўтобуса. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

щеголева́тый франтава́ты, фарсі́сты;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

щегольско́й франтава́ты, фарсі́сты;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

форси́стый (франтоватый) прост. фарсі́сты;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фасо́ністы, -ая, -ае (разм.).

1. Прыгожага, моднага фасону.

Фасоністая сукенка.

2. Пра чалавека: франтаваты, фарсісты.

Ф. кавалер.

|| наз. фасо́ністасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ферт, -а, М -рце, мн. -ы, -аў, м.

1. Старая назва літары «ф».

2. Самаздаволены, фарсісты і франтаваты чалавек (разм.).

Хадзіць фертам (разм.) — мець самаздаволены выгляд.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

піжо́н, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Фарсісты малады чалавек, заняты сваёй знешнасцю; франт.

|| ж. піжо́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. піжо́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)