фармазо́н

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. фармазо́н фармазо́ны
Р. фармазо́на фармазо́наў
Д. фармазо́ну фармазо́нам
В. фармазо́на фармазо́наў
Т. фармазо́нам фармазо́намі
М. фармазо́не фармазо́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

фармазо́н м., разг., см. франкмасо́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фармазо́н, ‑а, м.

Разм. уст. Тое, што і франкмасон. Фармазоны здаліся.. [Загорскаму] аж да немагчымасці нуднымі, — сядзяць сабе.., як шчуры, са сваімі цыркулямі ды малаткамі, адцягнулі сцены чорным аксамітам, адабралі ад свету яго фарбы. Караткевіч. // перан. Вальнадумец. // Ужываецца як лаянкавае слова. [Войцік:] — Яму давяраюць. Дзіўна толькі, як не раскусілі гэтага фармазона? Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фармазо́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Жан. да фармазон.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мяну́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Назва, дадзеная чалавеку жартам, у насмешку або для канспірацыі. [Дзед:] — Марка — гэта імя таго чалавека, а Руды — вулічная мянушка, бо ён меў рудую бараду... Шуцько. Быдла, ёлупень, балбес, лапатнік, турак, фармазон — якія толькі мянушкі несыпаліся на галовы бедных семінарыстаў! С. Александровіч. Карніцкаму, які насіў мянушку Пчала, у той час было яшчэ далёка да трыццаці год. Паслядовіч.

2. Назва, дадзеная адной жывёле ў адрозненне ад іншых падобных. [Святлана:] — Тата, а як мы яго назавём? У звярынцы ж ва ўсіх звяроў ёсць мянушкі. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)