фанто́м, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прывід, здань.

Таямнічы ф.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фанто́м

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. фанто́м фанто́мы
Р. фанто́ма фанто́маў
Д. фанто́му фанто́мам
В. фанто́м фанто́мы
Т. фанто́мам фанто́мамі
М. фанто́ме фанто́мах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

фанто́м м., в разн. знач. фанто́м

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фанто́м в разн. знач. фанто́м, -ма м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фанто́м, ‑а, м.

1. Кніжн. Прывід, здань.

2. Спец. Мадэль цела або яго часткі ў натуральную велічыню, якая служыць наглядным дапаможнікам.

[Фр. fantôme ад грэч. phantasma — прывід, здань.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыку́р: ён бага́ты прыку́р за ёй узёў (пух., Жд. 1). Цёмнае слова, магчыма, звязанае са ст.-бел. преикур ’прымак’ (< літ. preykur (Лаўчутэ, Балтизмы, 95), рэдк. preikuras ’прымак; зяць, прыняты ў дом жонкі’). Нельга, аднак, выключыць, што гэта т. зв. “лексікаграфічны фантом”, у якім пры аналізе зробленага рукапіснага запісу былі пераблытаны р і п; такім чынам першасная форма магла выступаць у выглядзе прыку́п с празрыстай семантыкай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)