фанабэ́рыстасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. фанабэ́рыстасць
Р. фанабэ́рыстасці
Д. фанабэ́рыстасці
В. фанабэ́рыстасць
Т. фанабэ́рыстасцю
М. фанабэ́рыстасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

фанабэ́рыстасць ж., разг. кичли́вость, чванли́вость, спесь, высокоме́рность, зано́счивость, надме́нность

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фанабэ́рыстасць, ‑і, ж.

Разм. Уласцівасць фанабэрыстага. Сандэрс збянтэжыўся, куды дзелася яго фанабэрыстасць, ён яшчэ больш згорбіўся. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фанабэ́рысты, -ая, -ае (разм.).

Які любіць фанабэрыцца; з фанабэрыяй.

Ф. дзяцюк.

Фанабэрыстая натура.

|| наз. фанабэ́рыстасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фанабэ́рлівасць, см. фанабэ́рыстасць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пы́ха, -і, ДМ пы́се, ж.

Фанабэрыстасць, ганарыстасць.

Збіць пыху з каго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ва́жнасць, -і, ж.

1. гл. важны.

2. Велічнасць, фанабэрыстасць.

Напусціць на сябе в.

◊

(Не) вялікая важнасць (разм.) — нічога асаблівага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

го́нар, -у, м.

1. Грамадская або маральная годнасць, тое, што выклікае ўсеагульную павагу.

Справа гонару.

2. Высакамернасць, фанабэрыстасць.

Чалавек з гонарам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пыхаце́ць

‘праяўляць пыху, фанабэрыстасць, ганарыстасць’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. пыхаце́ю пыхаце́ем
2-я ас. пыхаце́еш пыхаце́еце
3-я ас. пыхаце́е пыхаце́юць
Прошлы час
м. пыхаце́ў пыхаце́лі
ж. пыхаце́ла
н. пыхаце́ла
Загадны лад
2-я ас. пыхаце́й пыхаце́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час пыхаце́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

чванли́вость ж. фанабэ́рыстасць, -ці ж.; задава́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)